40% агульнай колькасці энергіі, якая спажываецца ў ЕС, прыпадае на будынкі. Дзякуючы палітыцы ЕС гэты патэнцыял атрымлівае рэалізацыю ў эканоміі энергіі ў адпаведнасці з патрабаваннямі дзеючай рэдакцыі Дырэктывы ЕС па энергаэфектыўнасці будынкаў (ад 2010 года) і новай рэдакцыі гэтай Дырэктывы, якая знаходзіцца ў стане распрацоўкі. У будаўнічым сектары ўсё большая ўвага надзяляецца павышэнню энергаэфектыўнасці як новых будынкаў, так і існых аб’ектаў жыллёвага фонду.
Побач з дасягненнем энергаэфектыўнасці будынкаў выключна важную задачу прадстаўляе сабой забеспячэнне рацыянальнага спажывання рэсурсаў. Мэтанакіраваная палітыка ЕС ў гэтай вобласці, якая праводзіцца праз такія дакументы як Рэгламент аб усталяванні гарманізаваных умоў для распаўсюджання на рынку будаўнічай прадукцыі, Дырэктыва па экалагічнаму праектаванню і Патрабаванні па ажыццяўленню дзяржаўных паставак і паслуг з улікам фактараў навакольнага асяроддзя, побач з новымі стандартамі па рацыянальнай арганізацыі будаўніцтва (CEN TC 350), а таксама Правіламі па маркіроўцы вырабаў знакам адпаведнасці ўсталяванаму стандарту якасці, якая ажыццяўляецца незалежнай арганізацыяй, стымулюе будаўнічы сектар да больш рацыянальнай арганізацыі работ па будаўніцтву і эксплуатацыі аб’ектаў.
Значны ўплыў на будаўнічую прамысловасць аказвае працяглая турбулентнасць на фінансавых рынках ЕС і у свеце ўвогуле. З эканамічнага пункту гледжання перспектывы будаўнічага рынку на 2012 год застаюцца вельмі складанымі. Эканамічнае становішча ўскладняе рэалізацыю новых канцэпцый і ўкараненне новых мадэляў арганізацыі дзейнасці ва ўмовах, калі ўладальнікі будынкаў вымушаны ўсё ў большай ступені арыентавацца на кароткі тэрмін акупнасці ўкладзеных сродкаў. Напрацягу некалькіх наступных гадоў значную ролю будуць адыгрываць эканамічныя фактары ўстойлівага развіцця. У гэтых умовах немагчыма спадзявацца толькі на станоўчы фінансавы эфект ў выніку эканоміі энергіі і стварэння рабочых месцаў, напрыклад, для рэалізацыі праектаў павышэння энергаэфектыўнасці будынкаў шляхам іх пераўладкавання.
Вырашальную ролю ў развіцці мясцовых рынкаў у інтарэсах рэалізацыі канцэпцый павышэння энергаэфектыўнасці шляхам пераўладкавання і адпаведнай праграмы («ENERGYWISE») у вобласці будаўніцтва будзе адыгрываць укараненне ў краінах ЕС Дырэктывы па энергаэфектыўнасці будынкаў (EPBD).
Гл. спасылкі:>>
European Commission: Construction Products Regulation
European Commission: Sustainable and responsible business
European Commission: Green public procurement
European committee for standardization: CEN/TC 350 - Standards
Energy performance of buildings