Мы актыўна падтрымліваем намаганні ў накірунку ўстойлівасці штучна створанага чалавекам асяроддзя. Аналіз эксплуатацыйнага цыкла забяспечвае комплексную ацэнку і атрыманне доўгатэрміновых прагнозаў з улікам энергаэфектыўнасці будынка напрацягу тэрміна яго эксплуатацыі, гэта значыць колькасці сэканомленай энергіі.
Кампанія Paroc падтрымлівае падыход да ацэнкі прыдатнасці для ўстойлівага развіцця на аснове стандартаў CEN і ISO.
Побач са стандартам па рацыянальнай арганізацыі будаўніцтва (CEN TC 350), распрацаваным Тэхнічным камітэтэтам CEN, існуюць таксама стандарты ISO па ацэнцы жыццёвага цыкла і дэклараванню экалагічных характарыстык прадукцыі.
Гл. спасылку>>
European committee of standardisation
International Organisation for Standardisation
Сістэмы добраахвотнай атэстацыі
Рэйтынгавыя сістэмы атэстацыі будынкаў, інвестараў, паўнамоцных арганізацый і карыстальнікаў дазваляюць ажыццяўляць параўнанне аб’ектаў нерухомай маёмасці з адпаведнымі паказчыкамі уніфікаванай методыкі. Прымяненне рэйтынгавых сістэм забяспечвае празрыстасць паказчыкаў эфектыўнасці аб’ектаў на аснове розных катэгорый паказчыкаў. Пэўныя гранічныя значэнні гэтых паказчыкаў усталёўваюцца як у нацыянальных, так і ў міжнародных нормах і правілах. Увядзенне адпаведных каэфіцыентаў дазваляе адначасова выкарыстоўваць некалькі паказчыкаў для атрымання агульнай рэйтынгавай ацэнкі праекта.
У многіх краінах створаны Саветы па экалагічнаму будаўніцтву для рэгулявання сертыфікацыі праектаў так званых “зялёных” будынкаў. Развіццё дзейнасці нацыянальных саветаў па экалагічнаму будаўніцтву прывяло да заснавання Сусветнага савета па экалагічнаму будаўніцтву у мэтах забеспячэння магчымасці параўнання вынікаў работы і абмену вопытам.
Гл. спасылкі >>
World Green Building Council
Сістэма PromisE
PromisE – фінская сістэма экалагічнай экспертызы і класіфікацыі новых і існых будынкаў. Сістэма ўключае чатыры галоўныя катэгорыі: здароўе спажыўцоў, выкарыстанне прыродных рэсурсаў, нагрузкі на навакольнае асяроддзе і экалагічныя рызыкі. У наступнай табліцы прадстаўлены класіфікацыйныя катэгорыі і адпаведныя паказчыкі для новых будынкаў.
Узважанае значэнне паказчыка |
Адміністратыўныя будынкі |
Жылыя будынкі |
Здароўе спажыўцоў
|
25
|
25
|
Выкарыстанне прыродных рэсурсаў
|
30 |
30 |
Нагрузкі на навакольнае асяроддзе |
35 |
35 |
Экалагічныя рызыкі
|
10 |
10 |
Метад BREEAM
Метад экалагічнай экспертызы (BREEAM), рапрацаваны Брытанскім даследчым цэнтрам па пытаннях будаўніцтва (BRE), дазваляе ажыццяўляць параўнанне характарыстык эфектыўнасці з усталяванымі кантрольнымі паказчыкамі для ацэнкі будаўнічых спецыфікацый будынкаў на этапах іх праектавання, будаўніцтва і эксплуатацыі. Выкарыстаныя крытэрыі прадстаўляюць шырокі дыяпазон катэгорый і крытэрыяў ацэнкі ўплыву розных фактараў (ад энергетычных да экалагічных) на эфектыўнасць праектаў. Яны ахопліваюць розныя аспекты, звязаныя з выкарыстаннем энергіі і вады, станам унутранага асяроддзя арганізма (здароўе і самаадчуванне), забруджваннем навакольнага асяроддзя, транспартнымі пытаннямі, зваротам будаўнічых матэрыялаў, утылізацыяй адходаў, а таксама з працэсамі экалагічнага кантроля і кіравання.
Прымяненне метада BREEAM для ўсебаковай ацэнкі экалагічнай эфектыўнасці будынкаў дазваляе дэвелаперам, праектыроўшчыкам і кіравальнікам будаўнічымі праектамі дэманстраваць заказчыкам, планіроўшчыкам і іншым зацікаўленым асобам узровень экалагічнасці праектуемых будынкаў праз простую сістэму бальнай ацэнкі на аснове навуковых доказаў і вынікаў даследванняў. Гэта аказвае станоўчы эфект на якасць будаўніцтва, праектавання і эксплуатацыі будынкаў, усталёўваючы тэхнічны стандарт, які падтрымліваецца органамі забеспячэння якасці і сертыфікацыі.
Метад BREEAM выкарыстоўваецца ў шырокім дыяпазоне розных фарматаў – ад арыентаваных на канкрэтную краіну схем сертыфікацыі, адаптаваных да мясцовых умоў, да міжнародных схем, прызначаных для сертыфікацыі індывідуальных праектаў у любым рэгіёне свету.
Гл. спасылку >>
BREEAM
Сістэма LEED
Сістэма LEED (што у дакладным перакладзе азначае “Лідэрства ў энергетычным і экалагічным праектаванні”) прадстаўляе сабой рэйтынгавую сістэму, распрацаваную Саветам па экалагічнаму будаўніцтву ЗША для ацэнкі экалагічнай эфектыўнасці будынкаў і стымуляванню рынку да пераходу на экалагічна рацыянальнае праектаванне. Гэтая сістэма прадстаўляе сабой крыдытна-рэйтынгавую сістэму ацэнкі, у якой праектам налічваюцца балы за бяспечнасць для навакольнага асяроддзя аперацый, якія выконваюцца ў працэсе будаўніцтва і эксплуатацыі будынка.
Для сертыфікацыі будынка патрабуецца не менш за 40 балаў. Для дасягнення так званага “срэбнага” ўзроўню патрэбна 50-59 балаў, для праходжання “залатога” узроўню патрэбна 60-79 балаў, а мяжа праходжання “платынавага” узроўню складае 80-110 балаў. Указаныя атэстацыйныя ўзроўні адпавядаюць колькасці крэдытных (заліковых) адзінак, назапашаным у пяці катэгорыях экалагічна рацыянальнага праектавання: экалагічная рацыянальнасць выбраных участкаў для будаўніцтва, эфектыўнасць выкарыстання водных рэсурсаў, энергіі і атмасфернага паветра, матэрыялаў і іншых рэсурсаў, а таксама якасць унутранага асяроддзя. Сістэма LEED можа таксама налічваць балы, напрыклад, за інавацыйнасць праекта ці характарыстыкі матэрыялаў.
Сертыфікацыя з выкарыстаннем сістэмы LEED, якая ўключае працэс увядзення ў эксплуатацыю пабочным падрадчыкам, дае заказчыку і шырокай грамадскасці доказы дасягнення мэтавых экалагічных паказчыкаў і адпаведнасці будынка праектным спецыфікацыям. Сертыфікацыя забяспечвае атрыманне пераваг за кошт павелічэння колькасці заахвочвальных ільгот, якія даюцца ўрадам, і можа спрыяць стымуляванню зацікаўленасці сродкаў масавай інфармацыі да праекта.
Гл. спасылку>>
Green Building Certificate Institute