Будынкі з нізкім энергаспажываннем, “пасіўныя” будынкі і будынкі з “нулявым” і “станоўчым” энергетычным балансам
Энергаэфектыўныя будынкі праектуюцца з улікам мінімальнага магчымага спажывання энергіі пры іх эксплуатацыі. Энергаэфектыўнасць будынкаў можа забяспечвацца дзякуючы выкарыстанню высокаякасных будаўнічых і ізаляцыйных матэрыялаў, што спрыяе прадухіленню цеплавых страт і забеспячэнню паветранепранікальнасці канструкцый. Неабходнымі папярэднімі ўмовамі забеспячэння энергаэфектыўнасці будынкаў з’яўляюцца якаснае праектаванне канструкцый і кваліфікаванае выкананне будаўнічых работ. Крытычнае значэнне мае змяншэнне да мінімуму колькасці мосцікаў холаду.
Паводле ступені энергаэфектыўнасці будынкі падзяляюцца на чатыры катэгорыі, а менавіта: будынкі з нізкім энергаспажываннем, “пасіўныя” будынкі і будынкі з “нулявым” і “станоўчым” энергетычным балансам. З улікам усяго эксплуатацыйнага цыклу будынкаў аптымальным рашэннем часта з’яўляецца выбар праектаў “пасіўных” будынкаў.
Тып “0” – стандартны дом
Стандартны дом, які праектуецца зыходзячы з умоў задавальнення толькі мінімальных патрабаванняў да энергаэфектыўнасці будынкаў у адпаведнасці з будаўнічымі нормамі.
Тып “І” – будынак з нізкім энергаспажываннем
Будынак з нізкім энергаспажываннем спажывае толькі палову энергіі, неабходнай для эксплуатацыі тыповага будынка. Энергаэфектыўнасць дасягаецца за кошт палепашанай ізаляцыі, уключаючы цеплаізаляцыю вокнаў, а таксама дзякуючы прымяненню сістэм вентыляцыі з рэгенерацыяй цяпла. Зніжэнне ўзроўня энергаспажывання будынка абыходзіцца нязначна (ад 0 да 5%) даражэй за будаўніцтва тыповага дома. Гадавое спажыванне энергіі на ацяпленне будынка з нізкім спажываннем энергіі складае прыблізна 50-60 кВтч/м2.
Тып “ІІ” – “энергетычна пасіўны” будынак
“Пасіўны” будынак спажывае менш за чвэрць энергіі, неабходнай для эксплуатацыі тыповага дома. Ацяпленне такога будынка ажыццяўляецца з выкарыстаннем цеплавой энергіі, якая генерыруецца ў ім. Ніякія асобныя сістэмы ацяплення, акрамя сістэм вентыляцыі з рэгенерацыяй цяпла, у такіх будынках не прымяняюцца.
Азначэнні “пасіўнага” будынка, прынятыя ў розных рэгіёнах Еўропы, засноўваюцца на папярэдніх дадзеных аб энергетычных патрэбах, прадстаўленых у Праекце па прасоўванню “пасіўных дамоў” у Еўропе (PEP), а таксама на выніках даследванняў, праведзеных у рамках праграмы “рацыянальнага выкарыстання энергіі ў Еўропе” (Intelligent Energy Europe).
Вышэйзгаданае азначэнне “пасіўнага” будынка зроблена зыходзячы з паказчыкаў яго энергетычнай патрэбы. Агульная патрэба будынка ў энергіі ацэньваецца на аснове спажывання першаснай энергіі і мае адпаведныя гранічныя значэнні. Напрыклад, у Германіі для ўсёй куплёнай энергіі, якую атрымліваюць з сеткавых крыніц , выкарыстоўваецца каэфіцыент пераўтварэння першаснай энергіі, роўны 2,7. Каэфіцыенты пераўтварэння энергіі ўсталёўваюцца на нацыянальным узроўні.
Краіна |
Спажыванне энергіі на ацяпленне і ахалоджванне |
Спажыванне першаснай энергіі |
Спажытая цеплавая магутнасць |
Паветрапранікальнасць пры 50 Па |
|
кВтч/м2год |
кВтч/м2год |
Вт/м2 |
м3/(м2ч) |
Фінляндыя |
20 - 30 |
130 - 140 |
|
0.6 |
Нарвегія |
15 + 3.5(T - 5)
T = сярэднегадовая тэмпература |
|
|
|
Швецыя |
Поўдзень 45
Поўнач 55
Агульнае спажыванне куплёнай энергіі |
|
Поўдзень 10
Поўнач 14 |
~0.6
(0.3 л/см2) |
Германія |
15 |
120 |
|
0.6 |
Паўднёвая Еўропа |
15 + 15 = 30 |
120 |
|
0.6 |
Энергаэфектыўнасць “пасіўнага” будынка залежыць ад канструктыўнага рашэння, прынятага пры праектаванні яго абалонкі, якая забяспечвае нізкія паказчыкі каэфіцыента цеплаправоднасці і паветрапранікальнасці. Будынкі гэтага тыпу маюць добра ізаляваную канструкцыю, высокаякасныя вокны і дзверы.
Вартасць “пасіўнага” дома толькі на 5-10% перавышае вартасць адпаведнага тыповага дома. Тым не менш, дадатковыя выдаткі, звязаныя з прымяненнем больш трывалых канструкцый, кампенсуюцца адсутнасцю патрэбы ў выкарыстанні сістэмы ацяплення. Ніякай спецыяльнай кваліфікацыі рабочых, спецыяльнага абсталявання альбо асаблівых матэрыялаў для будаўніцтва “пасіўнага” дома не патрэбна. У залежнасці ад месцапалажэння “пасіўнага” будынка гадавое спажыванне энергіі на яго ацяпленне можа быць розным, ад 15 кВтч/м2 у Цэнтральнай Еўропе да 30 кВтч/м2 у Паўночнай Еўропе.
Згодна планам Еўракамісіі чакаецца, што да 2015 года тэхналогія будаўніцтва “пасіўных” будынкаў набудзе статус стандарта для новых будынкаў у краінах ЕС.
Тып “ІІІ” – будынак з “нулявым” энергаспажываннем
Побач з “нулявым” энергаспажываннем будынкі гэтага тыпу характарызуюцца нулявымі выкідамі вугляроду ў гадавым вылічэнні. Такія будынкі могуць быць цалкам незалежнымі ад сеткавага энергазабеспячэння.
Тып “IV” – будынак са “станоўчым” энергетычным балансам
У аснову канцэпцыі будынка са “станоўчым” энергетычным балансам лягло канструктыўнае рашэнне для “пасіўнага” будынка, якое забяспечыла яму адпаведны ўзровень энергаэфектыўнасці, дапоўнены прымяненнем убудаваных актыўных сістэм энергазабеспячэння з выкарыстаннем сонечнай ці ветравой энергіі. Продаж у агульнанацыянальную энергасістэму лішкаў электраэнергіі, якую вырабляе сістэма будынка у летні перыяд, дазваляе набываць адпаведную колькасць электраэнергіі ў зімовы перыяд. Неабходнай умовай рэалізацыі такіх праектаў з’яўляецца ўсталяванне адзінага нацыянальнага тарыфа на электраэнергію, а гэтага пакуль што не здолелі дасягнуць многія краіны. Дзеючыя на сённяшні момант тарыфы ў значнай ступені субсідзіруюцца ў мэтах развіцця новай тэхналогіі.
Дадатковыя капітальныя выдаткі пры будаўніцтве дома са “станоўчым” энергетычным балансам складаюць не менш за 10% у параўнанні са стандартным будынкам. Аднак сёння будынкі са станоўчым энергетычным балансам сустракаюцца дастаткова рэдка, аднак у блізкай будучыні развіццё гэтай тэндэнцыі ў галіне будаўніцтва цалкам верагодна.