Субота 24 лістапада здзівіла не толькі марозным надвор’ем, але і яскравай гульнёй каманды “БАТЭ” і грандфіналам PAROC FIFA’19. Амаль увесь футбольны сезон на “Барысаў-Арэне” сотні заўзятараў спрабавалі свае сілы на футбольным турніры FIFA’19 ад кампаніі PAROC.
Пераможцы кожнага з турніраў атрымлівалі каштоўныя падарункі і права прыняць удзел у вялікай фінальнай гульні, каб атрымаць тытул Чэмпіёна. Пераможцы вызначыліся толькі ў серыі пенальці, што яшчэ раз падкрэслівае высокі прафесійны ўзровень гульцоў! Віншуем чэмпіёнаў і фіналістаў і дзякуем за прыгожую гульню!