Акрамя цеплаізаляцыі, прадукты PAROC служаць асновай для праектавання надзейных і пажарабяспечных канструкцый. Тым самым зніжаецца патрэба ў прымяненні механічнага супрацьпажарнага абсталявання, напрыклад, спінклерных устройстваў і супрацьпажарных заслонак.
Згодна міжнароднаму стандарту EN ISO 1182 прадукцыя PAROC аднесена да катэгорыі негаручых матэрыялаў.
Арміраваныя дротавай сеткай маты, вогнеахоўныя пліты і трубныя секцыі PAROC могуць выкарыстоўвацца ва ўсіх тыпах канструкцый і рашэнняў па абсталяванню сістэм, якія патрабуюць прымянення вогнеўстойлівай ізаляцыі каналаў. Тым не менш для забеспячэння супрацьпажарнай аховы каналаў могуць выкарыстоўвацца розныя рашэнні ў залежнасці ад адпаведных норм і правіл, якія дзейнічаюць у канкрэтнай краіне.
Для праверкі адпаведнасці рэкамендаванага рашэння мясцовым патрабаванням, калі ласка, звяжыцеся з мясцовым прадстаўніцтвам кампаніі Paroc.