Звычайныя міжэтажныя перакрыцці са слабой гукаізаляцыяй
Самы просты спосаб палепшыць гукаізаляцыю старой драўлянай падлогі гэта зняць увесь стары матэрыял пакрыцця падлогі з апорных бэлек. У залежнасці ад стану старой ізаляцыі яе можна альбо пакінуць на месцы альбо зняць і замяніць плітамі PAROC eXtra. Для забеспячэння трывалай канструкцыі для ўкладкі новага слоя гукаізаляцыі трэба пакласці насціл з новых драўнянастружкавых пліт для падлогі ці шпунтовых дошак паверх старых бэлек. Паверх гэтага апорнага насцілу варта пакласці гукаізаляцыю. Канструкцыю верхніх слаёў падлогі неабходна падабраць з улікам забеспячэння іншых патрэб будучых жыхароў дома, такіх, напрыклад, як падаграванне падлогі.
Пры неабходнасці далейшага ўзмацнення гукаізаляцыі можна дасягнуць шляхам усталявання лістоў гіпсакардону на каркасе з гнуткага профіля на паверхні столі ніжэйшага паверха.

|
Новая каструкцыя:
- Апрацовачны слой пакрыцця падлогі, паркет з цвёрдых парод дрэва ці насціл іншага падобнага тыпу
- Драўнянастружкавая пліта ці 2 слаі гіпсакардонных пліт для падлогі
- Гукаізаляцыя: пліта PAROC SSB 1
- Драўнянастружкавая пліта
Старая канструкцыя:
- Драўляныя бэлькі са старой ізаляцыяй
- Старая канструкцыя столі
|
Для атрымання больш падрабязнай інфармацыі гл. раздзел апісання ізаляцыі міжпавярховых перакрыццяў у новых будынках.